ЦВК: За два дні датэрмінова прагаласавалі 12,75%

06.08.2020 / 09:11

Фота Надзеі Бужан

ЦВК сцвярджае, што за два дні (аўторак — серада) датэрмінова прагаласавалі 12,75%.

Прычым у Гомельскай вобласці — 16,44%, у Магілёўскай — 14,61%, у Мінскай — 12,61%, у Віцебскай — 12,16%, у Мінску — 11,73%, у Брэсцкай — 11,26%, у Гродзенскай — 10,01%

У першы дзень яўка склала 4,98%, г. зн. у сераду — 7,77%.

На выбарах у 2015 годзе датэрмінова прагаласавалі, як сцвярджала Ярмошына, 36,05%.

Чытайце яшчэ: Як можна праверыць лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне, якія абвяшчае Ярмошына?

Nashaniva.com