Міліцыя забрала на вуліцы давераную асобу Ціханоўскай — для «прафілактычнай гутаркі»
абноўлена
06.08.2020 / 12:28
Марыя Мароз і Вольга Кавалькова. Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Каля 11:00 затрымалі Марыю Мароз — начальніцу штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Марыю Мароз затрымалі на выхадзе з пасольства Літвы супрацоўнікамі міліцыі. Марыя ішла падаваць дакументы на візу, паведамляе прэс-служба кандыдата ў прэзідэнты.
У 12:45 Марыю Мароз адпусцілі. Марыя распавяла, што такім чынам улады праводзяць тлумачальную гутарку, паведамляе Краіна для жыцця.