Рэпер Haddaway заявіў, што не пагаджаўся на канцэрт у Гомелі, які ўлады анансавалі на 8 жніўня
06.08.2020 / 16:54
Улады Гомеля анансавалі вялікі канцэрт, які мае адбыцца за дзень да выбараў каля Лядовага палаца. У прыватнасці паведамляецца, што ў ім возьме ўдзел рэпер Haddaway. Аднак сам артыст адмаўляе, што згаджаўся на выступ у Гомелі, паведамляюць Моцныя навіны.
Беларусы напісалі рэперу ў інстаграм з просьбай адмовіцца ад выступу ў падтрымку Лукашэнкі. Ён адказаў у каментарах, што не пагаджаўся ні на які канцэрт у Беларусі. Таксама ён напісаў, што нехта выкарыстоўвае яго імя, і папрасіў расказаць пра гэта іншым.
Акрамя Haddaway на канцэрце ў рамках акцыі «РАЗАМ ЗА БЕЛАРУСЬ» у Гомелі заяўлены выступ гуртоў Boney M, «Сябры», Jazz City Band і «Дискотека Авария».