Лукашэнка абвінаваціў Расію ў фінансаванні канкурэнтаў

06.08.2020 / 20:16

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Расію ў фінансаванні сваіх канкурэнтаў на выбарах Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Паводле яго слоў, за Бабарыкам і Цапкалам стаіць «Газпрам» і расійскае кіраўніцтва, якое стамілася ад «няўступлівага Лукашэнкі», і спрабуюць паставіць Беларусь на калені.

Святлану Ціханоўскую ж, па словах Лукашэнкі, выкарыстоўвае не Крэмль, а тыя сілы ў Беларусі, якія яму «падпяваюць».

Nashaniva.com