Ярмошына назвала злачынным стварэнне платформы для электроннага падліку галасоў

07.08.2020 / 10:04

Фота Дар'і Буракінай

Пра гэта яна заявіла ў сваім відэазвароце.

«Як нас запэўніваюць, гэта кантроль за волевыяўленнем. Не, дарагія мае, гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйны вынік галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі», — сказала Ярмошына.

6 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў даць ацэнку законнасці ініцыятыў аб альтэрнатыўным падліку галасоў на выбарах.