З Беларусі высылаюць трох карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее Время»

07.08.2020 / 22:01

У гатэлі «Мінск» у сталіцы Беларусі днём 7 жніўня затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее Время» — Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабенюка. Увечары іх збіраюцца дэпартаваць з краіны.

Рамалійская і Грабянюк з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, Баранюк — грамадзянін Расіі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана са статусам акрэдытацыі траіх журналістаў.

Nashaniva.com