У Лукашэнкі назавуць 68%, у Ціханоўскай 7%. Апублікаваны АЎДЫЁзапіс «трэніроўкі падліку» галасоў сябрамі камісіі
08.08.2020 / 11:23
Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў.
Члены адной з мінскіх камісій павінны раскласці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасці з лічбамі, якія да гэтага моманту «павінны ведаць на памяць» ці падгледзець у «шпаргалцы».
Імёны, якія гучаць у запісе, супадаюць з імёнамі педагогаў адной з мінскіх гімназій.
БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА. ЧАКАЕМ КАМЕНТАРОЎ АД ЧЛЕНАЎ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ, ЯКАЯ РАЗМЯШЧАЕЦЦА Ў ДАДЗЕНАЙ ГІМНАЗІІ.