У сістэме «Голас» ужо зарэгістраваліся мільён беларусаў
08.08.2020 / 15:36
На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся мільён чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.
Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.
Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць указаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.
Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.