Беларусы замежжа правядуць экзіт-полы на выхадзе з участкаў для галасавання ў пасольствах

08.08.2020 / 18:47

Гэтая ініцыятыва распаўсюдзілася на многія гарады свету.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў замежжы, праводзяць экзіт-полы каля замежных участкаў для галасавання. Такім чынам яны хочуць праверыць сумленнасць падліку галасоў беларускімі дыпламатамі.

На фота: група, якая праводзіць экзіт-пол у беларускім пасольстве ў ЗША, з выбарцамі.

Nashaniva.com