Затрыманая кіраўніца штаба Ціханоўскай
08.08.2020 / 20:24
Затрыманая сёння ў другой палове дня начальніца штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз знаходзіцца цяпер у ЦІП на Акрэсціна. Пра гэта Tut.by паведаміла прэс-сакратарка кандыдата ў прэзідэнты Ганна Красуліна.
— Яе адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, а адтуль у ЦІП на Акрэсціна. Затрымалі яе для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе. А так як у выхадныя суды не працуюць, то Мароз прабудзе ў ЦІП да панядзелка.
Ганна Красуліна кажа, што дома ў Марыі засталіся двое непаўналетніх дзяцей — сын 14-ці гадоў і двухгадовая дачка.
— Перадачу мы ёй хацелі перадаць, яна ў лёгкай сукенцы, сёння ж было горача. Але зрабіць гэта не ўдалося — сёння іх прымалі з 14.00 да 16.00.