Дзіўна затрымлівалі Марыю Калеснікаву
08.08.2020 / 22:42
Затрыманая адна з кіраўніц аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава.
Яе пасадзілі ў серабрысты бус і павезлі ў Цэнтральнае РУУС.
Пазней яе адпусцілі.
«Было дзіўнае затрыманне, — сказала Калеснікава Tut.by. — спачатку спрабавалі зацягнуць у іншую машыну. Калі я сказала як мяне завуць, назвала год нараджэння, яны адказалі, што не таго затрымалі. І адвезлі ў тое месца, якое назвала. У машыне яны былі вельмі ветлівыя, але да гэтага — гэта было прымяненне сілы».
Раней сёння была затрыманая і пасаджаная ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў кіраўніца штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз.
Агулам колькасць палітычных затрыманых у краіне за час «выбарчай кампаніі» перавысіла 1400 чалавек.