Ярмошына абвінаваціла «Сумленных людзей» у пашкоджанні бюлетэняў
09.08.2020 / 19:33
Назіраецца арганізаванае псаванне бюлетэняў, што ў тым ліку прыводзіць да пэўнага іх дэфіцыту. Пра гэта сёння журналістам заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што «гэтае псаванне арганізавана па віне тых ініцыятараў, якія сябе пазначаюць як «Сумленныя людзі». Яны, па яе словах, «прапагандавалі магчымасць псавання выбарчых бюлетэняў «.
Пры гэтым Лідзія Ярмошына нагадала, што выбарчыя камісіі не маюць права выдаваць больш за аднаго бюлетэня ўзамен сапсаванага.