Журналіста «Нашай Нівы» выгналі з участка № 7 на вуліцы Карвата, 20
09.08.2020 / 20:01
Журналіста «Нашай Нівы» выгналі з участка № 7 на вуліцы Карвата, 20 (Мінск).
Старшыня камісіі Крайноў Уладзіслаў Уладзіміравіч, пачуўшы, што ў фае журналіст, адразу паклікаў міліцыянера. Не стаў нават рэгістраваць у журнал СМІ: сказаў, што сачыць за галасаваннем, а тым больш за падлікам карэспандэнтам нельга, у іх і назіральнікаў дастаткова — ён, як старшыня, так вырашыў.