У Беларусі закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі, пачаўся падлік галасоў АНЛАЙН

09.08.2020 / 20:15

У Беларусі а 20-й гадзіне завяршылася галасаванне на выбарчых участках. Асаблівасцю цяперашніх выбараў былі гіганцкія чэргі каля выбарчых участкаў, а таксама вялікая колькасць людзей з белымі стужкамі. Мы будзем паведамляць вам усю самую свежую і апошнюю інфармацыю з участкаў і вуліц краіны.

_________________________

20:16 Вынікі афіцыйнага «экзіт-полу»:

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 79,7%

Святлану Ціханоўскую — 6,8%

Ганну Канапацкую — 2,3%

Андрэй Дзмітрыеў — 1,1%

Сяргей Чэрачань — 0,9%

Супраць усіх — 9,2% выбаршчыкаў

Nashaniva.com