На дзясятках участкаў перамагла Святлана Ціханоўская. Але ЦВК дае ёй толькі 10%

10.08.2020 / 16:22

Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

Назіральнікі з усёй краіны дасылаюць фотаздымкі пратаколаў з участкаў. На многіх з іх камісіі зафіксавалі перамогу Святланы Ціханоўскай.

Доступ на сайта NN.by ўскладнены, таму глядзіце гэтыя здымкі на нашым тэлеграм-канале.

У некаторых раёнах, напрыклад, у квартале Новая Баравая пад Мінскам, падтрымка Ціханоўскай дасягала 90%.

Разам з тым ЦВК абвесціў, што агулам кандыдатку падтрымалі толькі 10% выбарцаў.

Nashaniva.com