Сотні сваякоў затрыманых каля Акрэсціна ФОТАФАКТ 

12.08.2020 / 10:50

Сёння раніцай каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна сабраліся сотні людзей. Гэта сваякі затрыманых падчас вулічных пратэстаў. Яны спрабуюць знайсці звесткі пра сваіх родных і перадаць ім неабходнае.

Людзі знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме: многіх затрыманых, якія раней былі на Акрэсціна, пераводзяць у Жодзінскі ізалятар і іншыя месцы. Пра многіх цягам сутак няма ніякіх звестак.

За 9—12 жніўня ў Мінску і іншых гарадах краіны, дзе прайшлі масавыя пратэсты, былі затрыманыя тысячы людзей. 

Фота з ФБ Сяргея Сыса.

Nashaniva.com