Колькі каштуе адзін дзень без інтэрнэту ў Беларусі па версіі міжнароднай арганізацыі NetBlocks

12.08.2020 / 11:05

У міжнароднай няўрадавай арганізацыі NetBlocks, якая займаецца абаронай правоў у лічбавай сферы і адсочваннем блакаванняў Сеткі, ёсць інструмент, які дазваляе разлічыць прыблізны кошт адключэння інтэрнэту для розных краін.

Калі абраць тут Беларусь, то атрымаецца, што дзень без інтэрнэту абыходзіцца краіне ў 56,401,874 даляра.

Nashaniva.com