Сенатар ЗША заклікаў Белы дом пачакаць з вяртаннем пасла ў Беларусь
12.08.2020 / 11:08
«Нягледзячы на тое, што я вітаю лепшыя адносіны паміж народамі ЗША і Беларусі, зараз не час паляпшаць дыпламатычныя адносіны з урадам Лукашэнкі», - заяву сенатара Крыса Мэрфі публікуе выданне Hill.
Мэрфі сказаў, што гатовы адхіліць кандыдатуру Джулі Фішэр у камітэце па замежных справах, калі яе не адкліча Белы дом.
На яго думку, прыезд пасла ў Беларусь цяпер можа значыць, што ЗША апраўдваюць дзеянні афіцыйнага Мінска.