Кіраўнікі ІТ-кампаній склалі зварот у ПВТ з нагоды непрацуючага інтэрнэту

12.08.2020 / 11:26

Кіраўнікі кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, плануюць сёння перадаць у адміністрацыю «Парка Высокіх Тэхналогій» зварот з нагоды непрацуючага інтэрнэту. Ініцыятыва зыходзіла ад удзельнікаў Belarus IT CEO Club, піша Tut.by.

Нагадаем, што ў краіне з 9 аж па раніцу 12 жніўня назіраліся праблемы з інтэрнэтам, што, зразумела, замінала працы беларусаў. Прадстаўнікі IT-кампаній таксама сутыкнуліся з цяжкасцямі.

Ужо 16 кіраўнікоў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ падпісалі зварот, сярод іх, паводле паведамлення, dev.by, Flatlogic, Cortlex, IdeaSoft, Bamboo Group, MapData, Celadon, ForteGroup, DataRocket, Solvd, Gismart, Akveo, * instinctools, Ханзеком БАЙ, Orangesoft, Abiatec, DashBouquet, Rozum Robotics, Aiolane і шэраг іншых.

Акрамя таго, подпісы можна будзе паставіць і сёння, у будынку ПВТ з 12.00 да 12.30 (вул. Купрэвіча 1).

Nashaniva.com