БелТА паведамляе, што затрыманыя арганізатары «масавых беспарадкаў»
12.08.2020 / 11:29
Адзін з затрыманых, мінчук, здымаў нумар на 17-м паверсе гасцініцы «Беларусь». Адтуль і каардынаваў акцыі, гаворыцца ў паведамленні.
Мужчына кіраваў дзеяннямі трох падначаленых. Яны ў сваю чаргу кіравалі сотнямі, зазначае БелТА.
«Пры затрыманні аказаў супраціў, аднаму міліцыянеру зламаў нос. У заплечніку мужчыны было знойдзена больш за 10 тысяч даляраў, якія прызначаліся ў якасці платы ўдзельнікам масавых беспарадкаў».
Таксама вядома, што затрыманы раней быў судзімы па «наркатычным» 328 артыкуле і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.