Андрэй Дзмітрыеў заклікаў міліцыю спыніць гвалт

12.08.2020 / 13:11

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў спыніць гвалт у дачыненні да мірных удзельнікаў пратэсту, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

«Пакуль людзі выходзяць, выказваючы сваю нязгоду з вынікамі выбараў, гвалт да іх не павінны прымяняцца», - заявіў Дзмітрыеў ТАСС у сераду.

Паводле яго слоў, беларусы «не жадаюць адчуваць сябе падманутымі, у большасці сваёй яны хочуць мірна выказваць свой пратэст».

Nashaniva.com