Сяргей Міхалок: Я тут не для таго, каб геапалітычную х… распавядаць

13.08.2020 / 12:53

Сяргей Міхалок пасля некалькіх дзён маўчання нарэшце выказаўся адносна прэзідэнцкіх выбараў і масавых акцый пратэсту ў Беларусі. Свой каментар ён даў падчас свайго канцэрту ў Адэсе 12 жніўня, піша dumskaya.net.

У пачатку канцэрта Міхалок выйшаў на сцэну і сказаў: «Я ведаю, што ўсе нашы браты-беларусы — воіны святла — перамогуць усіх Дарт Вэйдараў. Але я тут не для таго, каб геапалітычную х**** распавядаць, а для таго, каб спяваць вам ах****** песні».

Больш нічога на тэму пратэстаў Міхалок падчас выступу не казаў.

Nashaniva.com