З дзяржаўных СМІ сыходзяць журналісты. Сярод іх Дзмітрый Семчанка — кіраўнік пула журналістаў Лукашэнкі
13.08.2020 / 18:15
Гэтую інфармацыю TUT.BY паведаміла інфармаваная крыніца, сам Дзмітрый ад каментароў адмовіўся.
Фота з сацыяльных сетак
На АНТ Семчанка працаваў ад 2009 года.
Таксама Дзмітрый Семчанка ўзначальвае пул журналістаў, якія працуюць з Аляксандрам Лукашэнкам.
— Вялікая жорсткасць АМАПа ўсіх журналістаў АНТ проста забіла. У кожнага ёсць сваяк ці сябар, які сур'ёзна пацярпеў. Многія рабяты адразу адмовіліся рабіць адкрытую чэрнь. Хтосьці пайшоў на бальнічны, хтосьці - у бестэрміновы адпачынак. Сыход Семчанкі можа пацягнуць ланцуговую рэакцыю не толькі сярод дзяржаўных журналістаў, але і стаць сігналам для вертыкалі, што, уласна, і адбылося, — кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
— Кажуць, Маркаў (кіраўнік тэлеканала) яго не хацеў адпускаць. Тыя, хто быў у прыёмнай, чулі за дзвярыма, як яны літаральна крычалі адзін на аднаго. У выніку Маркаў не падпісаў Семчанку заяву. Дзіма спусціўся ў ньюс-рум да журналістаў і сказаў, што ўсё роўна сыходзіць. Ён папрасіў не сыходзіць за ім з салідарнасці. Сказаў, што ў кожнага свая галава і кожны сам павінен вырашаць за сябе, і ён не хоча, каб яго ўчынак неяк паўплываў на гэтае рашэнне.
Нагадаем, што за апошнія дні некалькі журналістаў дзяржаўных СМІ, тэлевядучых заявілі пра свой сыход, сярод іх - Яўген Перлін, Сяргей Казловіч, Вольга Багатырэвіч, Андрэй Макаёнак і іншыя.