Арына Сабаленка: Я не магу паверыць, што гэта адбываецца ў маёй краіне

13.08.2020 / 20:01

Найлепшая беларуская тэнісістка, 11-я ракетка свету Арына Сабаленка ў сваім інстаграме:

«Я не магу паверыць, што ўсё гэта адбываецца ў маёй мірнай роднай Беларусі. Я не магу спаць ужо чацвёртую ноч. Я не магу глядзець на жорсткасць у адносінах да безабаронных людзей. Навошта? Калі ласка, спыніце гвалт!!! Беражыце сябе і сваіх блізкіх, мае дарагія беларусы».

Nashaniva.com