Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам

14.08.2020 / 12:11

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот.

«Мы зрабілі свой выбар 9 жніўня, і зрабілі яго мірна і з годнасцю. Нас — большасць, гэтаму пацверджанне — копіі пратаколаў. Мая падтрымка склала 60-70%, а ў Новай Баравой — 90%. Беларусы ніколі больш не захочуць жыць з ранейшай уладай. У яго [Лукашэнкі] перамогу ніхто не верыць».

Мы заўсёды казалі, што абараняць свой выбарам трэба законным і мірным спосабам. А мірны выхад грамадзянаў на вуліцу ўлада ператварыла ў бойню. Сітуацыя крытычная. Я з болем гляджу на тое, што адбываецца ў маёй краіне ў апошнія дні. Для нас, прыхільнікаў мірных перамен, чалавечае жыццё — гэта самае каштоўнае».

Ціханоўская заклікала ўладу спыніць гвалт і пайсці на дыялог. «Я прашу ўсіх мэраў гарадоў 15 і 16 жніўня выступіць арганізатарамі мірных масавых сходаў на вуліцах горада». «Мы супраць гвалту, мы мірныя сумленныя людзі».

Ціханоўская падзякавала сілавікам, якія адмовіліся выконваць загады і не збівалі суграмадзян. Яна падзякавала рабочым, якія абвесцілі страйк.

Святлана Ціханоўская заклікала тых, хто галасаваў за яе на выбарах, падпісацца ў адмысловым фармуляры ў інтэрнэце.

Nashaniva.com