Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі не адкрые тэатральны сезон: Не маем унутраных сіл
15.08.2020 / 11:23
Скрыншот з відэазвароту
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі не будзе адкрываць сезон, гаворыцца ў заяве на іх сайце.
18 жніўня мы не адкрыем тэатральны сезон. Мы не маем унутраных сіл і маральнага права рабіць гэта ў той час, калі наша краіна знаходзіцца ў складаным сацыяльна-палітычным становішчы.
На дадзены момант мы адмяняем усе спектаклі да 2 верасня.
Квіткі на адмененыя спектаклі сапраўдныя, вы можаце наведаць спектаклі па іх да канца 2020 года.