Кіраўнік МЗС Польшчы абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з Пампеа

15.08.2020 / 13:55

Сітуацыя ў Беларусі стане адной з тэм, якія міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч мае намер абмеркаваць падчас перамоваў у суботу з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа. Пра гэта сам польскі міністр паведаміў у інтэрв'ю агенцтву PAP.

Раней у той жа дзень Лукашэнка на нарадзе ў Мінску заявіў, што плануе разгледзець сітуацыю ў Беларусі з Пуціным, бо тое, што адбываецца ў рэспубліцы тычыцца ўсёй прасторы Саюзнай дзяржавы.

Nashaniva.com