Валерый Цапкала паведаміў, што яго жонку і дзяцей не прапускаюць на мяжы Расіі і Украіны:

16.08.2020 / 08:06

Валерый Цапкала паведаміў, што яго жонку і дзяцей не прапускаюць на мяжы Расіі і Украіны. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Цяпер трэцяя гадзіна раніцы! Мая жонка з дзецьмі знаходзіцца на расійска-ўкраінскай мяжы! Пункт пераходу Траебортнае! Яе трымаюць ужо больш за дзве гадзіны з двума маленькімі дзецьмі на расійскім баку. Яе вярнулі назад ужо пасля таго як паставілі штамп і яна наблізілася да нейтральнай паласы. Разглядаю гэта як адкрыты ціск на мяне праз маю жонку і маіх дзяцей з-за маёй палітычнай пазіцыі»

Пасля гэтага допіса іншых паведамленняў, або ўдакладненняў у каментарах Цапкала не рабіў.

Напярэдадні стала вядома пра заведзенне ў дачыненні да Цапкалы крымінальнай справы, а таксама пра тое, што ён аб'яўлены ў вышук, у тым ліку і ў Расіі.

Nashaniva.com