Апублікавана ВІДЭА гібелі Аляксандра Тарайкоўскага падчас пратэстаў у Мінску. У руках у яго не было бомбы
Увага! Жорсткія кадры
16.08.2020 / 10:44
Агенцтва Associated Press апублікавала відэа, на якім паказаны момант, калі Аляксандр Тарайкоўскі, які загінуў 10 жніўня падчас акцыі пратэсту ў Мінску, атрымлівае смяротнае раненне. У руках у Тарайкоўскага нічога няма.
Міліцыя сцвярджала, што Тарайкоўскі трымаў у руках самаробную бомбу, якая выбухнула, піша Meduza.io