Што вядома пра загінулага 19-гадовага дэманстранта
18.08.2020 / 17:48
Уначы 16 жніўня «Рэно» наехаў на Партызанскім праспекце на юнака, што знаходзіўся на праезнай частцы. Пра смерць маладога хлопца паведамілі ў МУС: «загінуў удзельнік масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць апошнімі днямі».
Вядома, што загінулага звалі Арцём Парукоў. Ён быў актыўным фанатам мінскага «Дынама» — сябры па руху прысвяцілі яму некалькі допісаў у сацсетках. Пры гэтым яны адмаўляюць, што смерць хлопца мае хоця якую сувязь з пратэстамі.
«Гібель нашага фаната ніяк не звязаныя з правядзеннем масавых акцый. Арцём загінуў у выніку ДТЗ, пераходзячы дарогу ў неналежным месцы», — пішуць фанаты ў сваіх суполках.