Лукашэнка зацвердзіў новы ўрад — у ім ніводнай змены

19.08.2020 / 19:45

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Рамана Галоўчанка прэм'ер-міністрам Беларусі, яго кандыдатуру засталося зацвердзіць Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, адпаведны ўказ падпісаны сёння, 19 жніўня, паведамляе БелТА.

У цэлым склад урада застаўся той жа, што і да выбараў. 

Мікалай Снапкоў, Уладзімір Кухараў, Юрый Назараў, Ігар Петрышэнка, Аляксандр Субоцін застаюцца намеснікамі прэм'ер-міністра. 

Уладзімір Калтовіч — міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю,

Юрый Караеў — міністр унутраных спраў,

Уладзімір Каранік — міністр аховы здароўя,

Уладзімір Макей — міністр замежных спраў,

Ігар Луцкі — міністр інфармацыі,

Юрый Бондар — міністр культуры,

Віктар Хрэнін — міністр абароны,

Ігар Карпенка — міністр адукацыі. 

Валерый Вакульчык — старшыня КДБ. 

Nashaniva.com