Гендырэктар ХК «Дынама» станцаваў на праўладным мітынгу, начапіўшы чырвона-зялёны сцяг на клюшку ВІДЭА
20.08.2020 / 09:02
Гендырэктар мінскага ХК «Дынама» Дзмітрый Баскаў быў заўважаны 19 жніўня на праўладным мітынгу ў Мінску. Ён танцаваў з дзяржаўным сцягам, надзетым на клюшку.
Дзея адбывалася непадалёк ад ГЦ «Момо». Некалькі машын спыніліся ў крайняй правай паласе, на адной з іх была ўсталяваная калонка. У момант здымкі грала песня «Саня застанецца з намі».