У Астрашыцкім Гарадку, дзе вучыўся Коля, упэўнена перамагла Ціханоўская ФОТЫ

21.08.2020 / 00:33

Астрашыцкі Гарадок — аграгарадок пад Мінскам, у якім жыве каля 2500 чалавек. Ён вядомы за кошт двух фактараў — тут ёсць рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі і ў мясцовай школе вучыўся дзевяць гадоў яго малодшы сын Коля.

У сельсавеце — а гэта літаральна 100 метраў ад школы Колі — падчас выбараў працавалі два ўчасткі. Якія атрымаліся вынікі галасавання?

Участак №80

Участак №81

Пэўныя дзівосы ў галасаванні ёсць. 

Па-першае, гіганцкая доля ахвотных прагаласаваць дома. Члены камісіі са скрыняй ходзяць па хатах у суправаджэнні міліцыі ў фінальны дзень галасавання, звычайна пасля абеду. Абысці больш за 100 адрасоў, асабліва ў сельскай мясцовасці, фізічна немагчыма.

Па-другое, на двух участках дзіўным чынам адрозніваецца колькасць тых, хто прагаласаваў супраць усіх. Участкі дэмаграфічна падобныя, у абодва ўваходзіць шэраг вуліц Астрашыцкага Гарадка, а таксама некаторыя з суседніх вёсак — Мар’яліва, Ключнікі, Селішча. Тым не менш на адным участку такіх набралася 6,5%, а на другім — 15,4%.

Аднак абедзве камісіі ў выніку зафіксавалі перамогу Святланы Ціханоўскай. Калі аб’яднаць вынікі галасавання на двух участках, атрымаецца, што апазіцыйная кандыдатка атрымала 51,4% і перамагала адразу ў першым туры.

БЮ