Даляр вырас да 2,52, еўра — 2,98

21.08.2020 / 10:27

На таргах 21 жніўня даляр вырас на 0,0360 (+1,45%) да 2,5216.

Еўра вырас на тры з паловай капейкі да 2,9819.

Расійскі рубель даражэе на 0,0269 да 3,4005 за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Максімальны курс даляра ў гэтым годзе быў 2,6369 на фоне падзення цэнаў на нафту і аслаблення расійскага рубля. У еўра сёння чарговы максімум.

1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, еўра — 2,3637, расійскі рубель — 3,3982.

А гэта курсы валют у абменніках Мінска па стане на 10:00 сёння:

Nashaniva.com