Берасце. Міхаіл Ільін

Хроніка апазіцыі.

23.04.2009 / 12:15

Суд Ленінскага раёна Брэста 23 красавіка прызнаў актывіста міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады фронт» Міхаіла Ільіна вінаватым па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) і прыгаварыў да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.

«У судзе Ільін не адмаўляў, што 22 красавіка ў 11.45 на галоўнай плошчы горада паклаў да помніка Леніну прынесеныя ім у сумцы унітаз і чатыры рулоны туалетнай паперы, — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. — Паводле слоў маладога чалавека, такім чынам ён выказаў сваё стаўленне да камунізму і існуючаму, паводле яго меркавання, дагэтуль культу асобы Леніна».

Актывіст апазіцыі быў затрыманы раніцай 23 красавіка.

Ларыса Шыганава, БелаПАН