Энергетыкі Гродна звярнуліся з петыцыяй да ўладаў

21.08.2020 / 19:27

Калектыў «Гроднаэнэрга» зьвярнуўся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, гораду і вобласьці з пэтыцыяй, пад якой падпісаліся 668 чалавек, піша Радыё Свабода.

У звароце энэргетыкі паведамілі, што заклапочаныя сытуацыяй у Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня і не прызнаюць вынікі выбараў. Яны патлумачылі, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнага страйку, бо ад іхных рашэньняў залежыць функцыянаваньне сыстэмаў жыцьцезабесьпячэньня грамадзянаў і працы ўсіх галінаў гаспадаркі, але выказалі салідарнасьць з удзельнікамі мірных пратэстаў.

Энэргетыкі выклалі шэраг патрабаваньняў да ўладаў:

Усяго на прадпрыемстве «Гроднаэнэрга» працуе каля 1000 чалавек.