NATO таксама назвала заявы Лукашэнкі беспадстаўнымі

23.08.2020 / 08:45

Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што NATO перасоўвае войскі каля мяжы Беларусі беспадстаўныя. Пра гэта вечарам у суботу, 22 жніўня, заявіла прэса-сакратар альянсу Аана Лунгеску.

«Як мы ўжо раней далі зразумець, NATO не нясе ніякай пагрозы для Беларусі альбо якой-небудзь іншай краіны», — сказала Лунгеску на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі, перадае «Нямецкая хваля».

Nashaniva.com