Мінабароны праінфармавала пра «спробу парушэння паветранай прасторы Беларусі» — літоўцы запусцілі паветраныя шары

24.08.2020 / 11:07

Аказалася, што з боку Літвы быў запушчаны «зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай».

Экіпажы верталётаў МІ-24 перарвалі палёт паветраных шароў у Ашмянскім раёне без выкарыстання зброі.

Цяпер рыхтуецца нота літоўскаму боку.

Nashaniva.com