Карпенка: Не трэба ператвараць школу ў поле палітычных баталій

24.08.2020 / 22:21

Не трэба ператвараць установы адукацыі ў пляцоўкі для палітычных баталій. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры БТ.

Фота Надзеі Бужан.

«Давайце не будзем ператвараць школу, установы адукацыі ў поле палітычных баталій. У кожнага ёсць пункт гледжання, кожны па-свойму выказаў яго на выбарах. Не трэба ладзіць сутыкненне меркаванняў. Для нас важна, каб дзіця прыйшло ў школу і мела роўны доступ да якаснай адукацыі і сацыяльных гарантый, якія наша дзяржава дае дзецям і падлеткам», — падкрэсліў Карпенка.

Nashaniva.com