Хвіліна гульні Аляксандра Глеба каштуе «Барсе» 33 тысячы еўра

Пераход беларуса з «Арсенала» ў «Барселону» прызнаны самым няўдалым трансферам сезону ў іспанскім чэмпіянаце.

24.04.2009 / 11:23

Пераход беларуса з «Арсенала» ў «Барселону» прызнаны самым няўдалым трансферам сезону ў іспанскім чэмпіянаце.

Аляксандр Глеб перайшоў у «Барселону» летам 2008 году за 15 мільёнаў еўра, але не змог замацавацца ў асноўным складзе каманды. Сайт Goal.com падлічыў, што кожная хвіліна згуляная беларусам у чэмпіянаце Іспаніі (на дадзены момант), абышлася «Барселоне» ў 33040 еўра.