У Гродне следчыя прыйшлі ў краму «Адметнасць»

25.08.2020 / 12:09

У Гродне следчыя прыйшлі ў краму «Адметнасць», уласнікам якой з'яўляецца сябар БХД Сяргей Верамеенка, паведамляе Радыё Свабода.

Верамеенка зачыніўся ў краме, следчы вядзе перамовы праз дзверы.

Шукаюць матэрыялы, якія «парушаюць грамадскі парадак і схіляюць людзей да супрацьпраўных дзеянняў».