У краму «Адметнасць» у Гродне прыйшлі з ператрусам
25.08.2020 / 15:11
У краму «Адметнасць» у Гродне 24 жніўня прыйшлі супрацоўнікі фінансавай міліцыі з ператрусам.
Яны патлумачылі, што ўласнік крамы сябра БХД Сяргей Верамеенка праходзіць сведкам у крымінальнай справе аб «арганізацыі беспарадкаў», паведамляе Радыё Свабода ў сваім тэлеграм-канале.
Ператрус ішоў 2,5 гадзіны. Ім кіраваў намесьнік начальніка Слонімскага аддзяленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Напачатку ён доўга ня мог патлумачыць, што менавіта будуць шукаць. Верамеенка не хацеў пускаць міліцыянтаў усярэдзіну, пакуль тыя не пакажуць дакумэнты на ператрус. У пэўны момант міліцыянт моцна штурхануў дзьверы крамы і фактычна ўварваўся ў яе, пры гэтым пашкодзіў уласьніку крамы пальцы на назе.
У выніку з крамы забралі 27 вялікіх бел-чырвона-белых сьцягоў з тканіны, больш за 40 маленькіх нацыянальных сьцяжкоў, больш за 40 скураных бранзалетаў з выявай бел-чырвона-белага сьцяга. Да таго ж забралі паперы з інфармацыяй пра вынікі галасаваньня на пэўных выбарчых участках Горадні і «Дэклярацыю аб выхадзе з палітычнага крызісу».