Сінод РПЦ: Важна пільнае расследаванне ўладамі Беларусі ўсіх выпадкаў ужывання гвалту

25.08.2020 / 20:39

Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы падчас пасяджэння ў Маскве 25 жніўня ўхваліў зварот Сінода БПЦ да беларусаў аб спыненні супрацьстаяння.

Падчас пасяджэння сінод падтрымаў імкненні і намаганні былога мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, епіскапату і клірыкаў Беларускага экзархата да аднаўлення міру і спакою.

Таксама прадстаўнікі праваслаўнай царквы лічаць «важным пільнае расследаванне ўладамі Рэспублікі Беларусь выпадкаў ужывання гвалту як да грамадзян, так і да супрацоўнікаў сілаў правапарадку, і пакаранне вінаватых у парушэнні закону».

Nashaniva.com