Свежы нумар тоўстай Камсамолкі вымушана надрукаваны ў Расіі

26.08.2020 / 10:26

«Немагчыма глядзець на здзекі з мірнага народа». Свежы нумар тоўстай Камсамолкі вымушана надрукаваны ў Расіі. Наклад у паўтара раза меншы (100 тысяч) за звычайны.

На мінулым і пазамінулым тыдні з-за «праблем» у Доме друку не былі надрукаваныя тры нумары «Камсамолкі», таксама не былі надрукаваныя «Народная воля», «Белгазета» і «Свабодныя навіны».

Учорашні нумар «Народнай волі» таксама быў надрукаваны ў Маскоўскай вобласці.

Nashaniva.com