На МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі
26.08.2020 / 11:35
25-гадовы мужчына на аўтамабілі «Кіа» рухаўся з боку праспекта Пераможцаў у напрамку Даўгінаўскага тракта ў трэцяй паласе, паведамляе ДАІ.
Ён наехаў на металічную агароджу на падзяляльнай зоне. У выніку ён сутыкнуўся з аўтамабілямі «Форд» і «Сітраэнам», якія ехалі ў тым жа кірунку.
Ад удару «Сітраэн» адкінула за межы праезнай часткі, кіроўца дастаўлены ў бальніцу.