Літва ўключыла ў санкцыйны спіс 118 чалавек на чале з Лукашэнкам

26.08.2020 / 12:09

Больш за сто службовых асоб Беларусі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, унесеныя Літвой ва ўдакладнены спіс асоб, супраць якіх Вільня збіраецца прымяніць санкцыі. Пра гэта ў сераду паведаміла журналістам Раса Якілайцене, дарадца міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса, піша ТАСС.

МЗС Літвы накіравала МУС удакладнены спіс, у які ўнесеныя 118 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лукашэнка», — сказала яна.

Гэта другі варыянт санкцыйнага ліста Балтыйскай Рэспублікі. Першапачаткова прадугледжвалася зрабіць спіс з 32 чалаек.

Уключаным у спіс асобам прапануецца забараніць уезд у Літву і замарозіць іх актывы, калі такія маюцца, у фінансавых установах краіны.

Nashaniva.com