Штраф за «Малады фронт»

Жлобінскі суд асудзіў 30 чэрвеня маладафронтаўца Эдварда Зелянкова за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193 ч.1 КК) да грашовага штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў.

30.06.2006 / 17:36

На судзе хлопец прызнаў сваю прыналежнасьць да арганізацыі. Супрацоўніца паркуратуры патрабавала пакараць маладафронтаўцы пазбаўленьнем волі на 1 год з адтэрміноўкай у 1 год і 6 месяцаў.