У Мінску жанчыны ўсталі ў ланцуг са звязанымі рукамі ФОТЫ

27.08.2020 / 14:27

Каля Чырвонага касцёла ў Мінску ўтварыўся ланцуг жанчын. Яны стаяць са звязанымі рукамі. Да іх ыйшаў ксёндз Уладзіслаў Заальнюк, абышоў усіх, цёпла прывітаў і блаславіў.

Учора падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці АМАП зачыніў людзей у касцёле, не даючы выйсці.

Nashaniva.com