Ноччу ў Мінску невядомыя разбілі аўтамабіль Марыі Васілевіч

28.08.2020 / 12:26

Ноччу ў Мінску невядомыя разбілі аўтамабіль «Міс Беларусь» і дэпутата Марыі Васілевіч. Пра гэта Tut.by паведамілі чытачы.

Інцыдэнт адбыўся ў двары дома № 5 па вуліцы Уручскай. Чытачы распавядаюць, што каля 03.30 прачнуліся праз моцны грукат на вуліцы. Высветлілася, што нехта выбіў шкло ў белым Geely Atlas, які належыць Марыі Васілевіч. Таксама відавочцы паведамляюць пра тры скразныя дзіркі ў левых дзвярах.

Tut.by

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Раней Марыя Васілевіч выказвалася з нагоды пратэстаў у Беларусі.

Свой зварот яна размясціла ў Instagram, дзе папрасіла спыніць гвалт і агрэсію, спыніць жорсткасць у адносінах да тых, хто не можа сябе абараніць.

Таксама яна наведвала ў бальніцы збітых падчас акцый пратэстаў і выбачылася перад людзьмі.

Нагадаем, напярэдадні ў «Новай Баравой» вандалы сапсавалі аўтамабіль вядомага вядучага Яўгена Перліна, які нядаўна звольніўся з дзяржтэлебачання. На капоце намалявалі бел-чырвона-белы сцяг, прабілі кола.

«Выбачалася перад людзьмі»: дэпутатка Марыя Васілевіч наведала збітых падчас акцый пратэсту