Максім Ферхаген: Пацісканне рукі дыктатару — кепскі сігнал

«Мы спадзяёмся, што ў Мінску зразумеюць гэта і накіруюць у Прагу прэм’ера ці кіраўніка МЗС», адзначыў нідэрландскі міністр замежных спраў.

25.04.2009 / 19:56

«Пацісканне рукі дыктатару — кепскі сігнал», — заявіў журналістам кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нідэрландаў Максім Ферхаген у сувязі з магчымым удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў саміце ЕС «Усходняе партнёрства» ў Празе.

Ферхаген удакладніў, што няма неабходнасці падкрэсліваць: запрашэнне накіраванае не Лукашэнку, а Беларусі.

«Мы спадзяёмся, што ў Мінску зразумеюць гэта і накіруюць у Прагу прэм’ера ці кіраўніка МЗС», адзначыў нідэрландскі міністр замежных спраў.